Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Гаўдэамус”, пасведчанні навучэнцаў, прэзентацыя выпускных праектаў, модны паказ, выставы творчасці- усё гэта чакае ўдзельнікаў выпускнога балю “Універсітэту Залатога Веку”, які адбудзецца 21 красавіка.

Адмыслова ў госці да гарадзенцаў едуць удзельнікі івэнт-суполкі “Барысаўская мыза”, якія абяцаюць перанесці ўдзельнікаў свята ў атмасферу старадаўніх шляхецкіх баляў.

Запрашэнне на баль УЗВ

Селёта студэнтамі УЗВ былі 199 чалавек. Для іх працавалі 26 курсаў і 11 клубаў, у межах якіх адбыліся 956 заняткаў.

Перад тым, як пайсці на летнія канікулы, слухачы УЗВ яшчэ возьмуць удзел у інтэграцыйнай вандроўцы па Гарадзенскім, Мастоўскім і Ваўкавыскім раёнах, якая адбудзецца 23 красавіка.

Яшчэ запісы