Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за сто чалавек узялі ўдзел у святочная выпускной вечарыне, прысвечанай сканчэнню сёмага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.

Адзначыць урачыстую падзею прыйшлі слухачы і выкладчыкі праграмы, партнёры і запрошаныя госці.

DSC_5867 (Копировать)

Імпрэза традыцыйна распачалася з выканання студэнцкага гімна “Гаўдэамус”.

Выпуск УЗВ-7

Выпуск УЗВ-7

Кіраўніца праграмы Лана Руднік (ніжэй на здымку побач са славутым гарадзенскім кампазітарам Яўгенам Петрашэвічам) нагадала асноўныя падзеі, лічбы і факты, звязаныя з гэтым акадэмічным годам.

Лана Руднік і Яўген Петрашэвіч

Яна, у прыватнасці, адзначыла, што сёлета ў межах УЗВ працавалі 26 курсаў і 11 клубаў, у межах якіх адбылася амаль тысяча заняткаў.

Падсумоўваем вынікі працы “Універсітэту Залатога Веку” from Third Sector

Затым надыйшла самая ўрачыстая частка сустрэчы – уручэнне пасведчанняў аб сканчэнні навучальнага года, а таксама падзякаў тым, хто зрабіў вялікі ўнёсак у сёлетнюю працу УЗВ.

Выпуск УЗВ-7

Такіх набралася амаль палова залы!

На сцэне выкладчыкі і сябры Рады УЗВ
На сцэне выкладчыкі і сябры Рады УЗВ

Асабліва шмат апладысментаў і цёплых словаў дасталося Веры Кунцэвіч – адной з заснавальніц УЗВ, кіраўнічцы створанага ёй хору “УЗВышша”, выкладчыцы курса “Беларускія вячоркі”.

Лана Руднік і Вера Кунцэвіч

Спадарыня Вера пераязджае хутка на новае месца жыхарства, але абяцае не забываць пра УЗВ і наведвацца ў госці.

Выпуск УЗВ-7

Багатай і разнастайнай атрымалася таксама творчая частка сустрэчы.

Выстава творчасці студэнтаў УЗВ
Выстава творчасці студэнтаў УЗВ

Студэнты УЗВ спявалі і чыталі вершы, забяспечвалі салодкія пачастункі.

Выпуск УЗВ-7

Чарговы раз бурныя апладысменты “сарвалі” нашыя модніцы.

Выпуск УЗВ-7

Упрыгожваннем імпрэзы сталі госці з івэнт-суполкі “Барысаўская мыза”.

Выпуск УЗВ-7

З іх дапамогай удзельнікі вечарыны не толькі пазнаёміліся з традыцыямі і правіламі шляхецкіх баляў, але і павучыліся танцаваць паланэз, контрданс ды іншыя старадаўнія танцы.

Выпуск УЗВ-7

Нефармальную кропку ў праграме працы УЗВ-7 паставіць вандроўка па ваколіцах Гродна, якая адбудзецца 23 красавіка.

Выпуск УЗВ-7

Фота Вольгі Галецкай

Яшчэ запісы