Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Увесну 2014 года пачало наладжвацца супрацоўніцтва паміж Універсітэтам трэцяга веку Бэкансфілду (Англія) і гарадзенскім “Універсітэтам Залатога Веку”.

З гэтага часу наведвальнікі курса ангельскай мовы ва УЗВ рэгулярна камунікуюць з брытанцамі праз скайп. У межах супрацы група брытанцаў восенню 2015 года наведала гарадзенскіх сяброў. Госці з Бэкансфілду ўзялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці УЗВ-7 а таксама ў сумесным пікніку-вандроўцы на Аўгустоўскі канал.

Напярэдадні вакацый студэнты УЗВ запісалі відэа-прывітанні з пажаданнямі і навінамі для сяброў з Брытаніі. Глядзіце, правярайце свае веды ангельскай мовы, прыходзьце вучыцца ў наступным годзе!

Яшчэ запісы