Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Наведвальнікі творчых курсаў і клубаў УЗВ дзеляцца водгукамі, якія натхняюць.

Курс “Акадэмія мастацтваў”

«Ніколі не думала, што змагу нешта намаляваць, але вельмі хацелася навучыцца. Не адразу ўсё ўдавалася, але наш выкладчык Кацярына мэтанакіравана і цярпліва дамаглася таго, што ў мяне ўсё стала атрымлівацца. Я вельмі ўдзячная ёй за ўвагу і цярпенне і палюбіла сам працэс малявання »

маляванне

«… Заняткі праходзілі цікава … выкладчык старалася развіваць творчую ініцыятыву, смеласць у пабудове сваіх кампазіцый, малюнкаў, знаходзіць нешта сваё. Удзячная выкладчыку за атрыманыя навыкі і цікавасць да малявання »

«Я ўпершыню пачала маляваць і настолькі захапілася, што буду працягваць займацца маляваннем. Каця вядзе заняткі душэўна і паслядоўна. Тэмы падабраныя выразна і паслядоўна. Уся група выконвала ўсе заданні паспяхова. Ва ўсіх у душы прачнуўся мастак. Хацелася б, каб заняткі праводзіліся 2 разы на тыдзень »

«Заняткі вельмі карысныя, вучаць не толькі маляваць, але аказваюць дабратворны ўплыў на наша самаадчуванне …»

Натхненне

натхненне

“Секцыя вельмі патрэбная. Акрамя таго, што мы вяжам і вырабляем цікавыя рэчы, мы трэніруем свой мозг, рукі, інтэлект. А яшчэ вельмі цёплыя адносіны ў калектыве. Прапаную больш гадзін на курс.”

“Не заўважаеш, як бяжыць час на гэтым гуртку. Вельмі цікавыя зносіны за працай. Навучыліся многаму: рабіць для сябе і родных прыгажосць. Дзякуй велізарнае выкладчыку, бо мы такія розныя і капрызныя. Яна выкладчык ад Бога”.

Люстэрка стылю

  • Усё жыццё камплексавала з нагоды сваёй знешнасці, а пад старасць вышла на подыюм!
  • Заўсёды хацела паспрабаваць сябе ў якасці мадэлі, думала, што гэта мне не даступна, радая што адбылося

Люстэрка стылю

  • Я заўсёды строгая, а тут навучылася так хадзіць “непрылічна” і усміхацца аказваецца магу доўга
  • Хутчэй бы канікулы. Каб бяз спешкі парабіць усё, чаму навучылася
  • У фотасэсіях вялікі тэрапеўтычны эфект, бо іншаму паверыць лягчэй, сабе мы часта не давяраем.

Дэкаратыўнае садаводства

квятарня

«Асобна хачу сказаць пра гурт: дружны, згуртаваны, правільны калектыў. У нашым узросце так згуртаваць калектыў – гэта шмат чаго варта.”

«Асабліва хочацца адзначыць атмасферу ў группе- добразычлівасць, гумар, шчодрасць, паважнасць і цеплыня. Абавязкова трэба сустракацца ў тым жа складзе ў наступным годзе. Дзякуй усім!”

Клуб валяння з воўны

“Ларыса – выдатны кіраўнік клуба, душэўны чалавек, яркая жанчына. Навучыла сухому і мокрым валянню з нуля. Ахвотна дапамагае ў любой сітуацыі. Я абсалютна задаволеная яе манерай вядзення заняткаў. Адзіны мінус – памяшканне: сталы невялікія і часам іх бракавала ўсім прысутным на занятку.”

валянне

“Прыйшла ў клуб позна, але атрымала навыкі ў вырабе шэрагу рэчаў і задаволеная псіхалагічным настроем выкладчыка Ларысы. Дзякуй за дапамогу.”

“Уся праца клуба была пабудавана на цікавых вырабах: бусы, тэпцікі, кветкі, шляпкі, пано, цацкі. Заняткі праходзілі цікава, з карыснымі парадамі ў плане здароўя. Вялікі дзякуй за ўсё тое добрае, што мы атрымалі ў працэсе заняткаў.”

Яшчэ запісы