Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты моўных курсаў распавядаюць, чаму навучыліся падчас заняткаў.

Ангельская мова

«З унукамі стала цікавей, мы адно аднога ўжо па-ангельску правяраем».

«У сувязі з узростам новыя веды засвойваюцца значна цяжэй, але веды, атрыманыя ў гэтым навучальным годзе, дазваляюць выказваць свае думкі».

«Вельмі карысна было размаўляць з брытанцамі! Яны – такія ж людзі, як і мы!»

ангельская мова

«Пахадзіўшы на заняткі, стала трохі больш сумнявацца ў сваім вымаўленні, але ёсць, куды імкнуцца».

Польская мова

„Dziękuję bardzo za ciekawe zajęcia, rozmaite zadania, teksty, filmy, metodykę, która odpowiadała naszemu wiekowi i poziomowi. Chętnie spotkam się z panią w następnym roku.”

“Ад заняткаў польскай мовы засталося вельмі добрае ўражанне. Шмат даведалася пра гісторыю і культуру Польшчы, навучылася лепш разумець польскую мову на слых, чытаць, пісаць па-польску”.

“На занятках было шмат раздатачнага матэрыялу і відэаматэрыялаў.”

польская мова

«Я радуюся, што магу прачытаць «склад» прадуктаў, расклад, магу спытаць у паляка, як і куды прайсці і г.д. Добра з носьбітам размаўляць.»

Нямецкая мова

“Тры гады таму пачала вывучаць нямецкую з нуля. Мая дачка, якая цяпер жыве ў Нямеччыне, казала мне: “Мама, ты не зможаш. Мова складаная. Я цэлы год займалася з рэпетытарам, каб здаць на А1.”

Так, першы год у гасцях я маўчала, але ўжо рэагавала на асобныя знаёмыя словы. На другі год я ўжо спрабавала іх ужываць. Зараз я ўжо не баюся казаць сказы. Памылкі мяне не палохаюць. Вядома, нямецкай мовай займаюся кожную вольную хвіліну. Вучу словы і выразы, не прапускаю заняткаў. А цяпер хачу паспрабаваць здаць на А1. ”

Італьянская мова

«Атрымала веды гутарковай мовы, чытання на італьянскай мове, перакладу італьянскага тэксту. Магу распавесці пра сябе, спытаць чалавека пра яго, пазнаёміцца. Змагу прымяніць італьянскую мову ў Італіі. Пры вывучэнні мовы атрымліваю задавальненне. Спадабалася методыка выкладання. Асабліва спадабалася практыка вуснай мовы з усімі (у крузе), праслухоўванне аўдыёзапісаў, агульныя спевы на італьянскай мове, апісанне розных тэмаў на італьянскай мове ў якасці хатняга задання. »

«Складанасць вывучэння мовы – пастаноўка націску, ды адсутнасць памяці. Змяняць нічога б не хацелася, хацелася б працягнуць заняткі. Спадабалася тое, што ўвесь час замацоўвалі пройдзены матэрыял. Садзіліся за круглы стол і размаўлялі на розныя тэмы, успамінаючы ўсе, што вывучалі. Выдатна тое, што слухалі італьянскую гаворку па аўдыёзапісам.”

«Спадабалася праслухоўванне на занятках аўдыёзапісаў, прапаную задаваць на дом разам з практыкаваннямі аўдыётэксты для таго, каб вучні слухалі іх дома, а на занятках распавядалі, што зразумелі. Прапаную на некаторых занятках укараніць сеансы камунікацыі з італьянцамі па скайпе. Вялікі дзякуй Ганне за атмасферу, створаную на занятках. »

итальянская мова

«Вельмі спадабаліся заняткі з аўдыёпраслушваннем і размовамі паміж слухачамі. Пажадана гэта рабіць на кожным занятку, каб улічваць свае і чужыя памылкі, для запамінання новых слоў ».

«Мой вялікі поспех – перапіска СМС-паведамленнямі з зяцем з Італіі на італьянскай мове».

«Магу размаўляць на італьянскай мове, пашырыла слоўнікавы запас, вывучыла і памятаю верш і песню на італьянскай мове. Змагла пагаварыць на італьянскай з носьбітам мовы. »

«Змагла размаўляць па скайпе з носьбітам мовы.»

«За час навучання я ўжыла навыкі размовы на італьянскай з незнаёмцам у кафэ, на вакзале, у краме. Да сваіх дасягненняў адношу магчымасць задаваць пытанні і разумець адказы на італьянскай. »

Яшчэ запісы