Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Паважаныя слухачы “Універсітэта Залатога Веку”!

Ад імя Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання дазвольце шчыра павіншаваць Вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Андрэй ІльніцкіНа працягу зыходзячага года наша каманда ставіла перад сабой мэту зрабіць усё, каб павысіць узровень эмпатыі да сталых людзей, павагу да іх, а таксама іх асабістую годнасць і самаўпэўненасць.

Мы шмат ездзілі па нашай краіне, чыталі лекцыі, праводзілі кансультацыі з урачамі і сацыяльнымі работнікамі, праводзілі заняткі і ў Вас, у Гародні.

Мы вельмі спадзяемся, што наша актыўнасць хоць на кроплю дасягнула мэты, а Вы сталі хоць трошачку лепей сябе адчуваць фізічна і маральна.

Шчыра віншуем Вас, нашыя дарагія, з Новым годам і радаснымі каляднымі святамі, жадаем моцнага здароўя і няхай жыццё Вас радуе!

Прафесар Андрэй Ільніцкі

Даведка uzv.by

Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне з’яўляецца даўнім партнёрам праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Яго прадстаўнікі – прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў не раз бралі ўдзел у сумесных з намі мерапрыемствах.

У лістападзе 2016 г. па запрашэнні калег кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік брала ўдзел у буйной канферэнцыі ў Віцебску «Распрацоўка i iмплементацыя рэгiянальных стратэгiй барацьбы з дэменцыяй».

Шаноўныя калегі! Мы таксама зычым вам моцнага здароўя, поспехаў у вашых справах!

Спадзяемся на працяг плёнай супрацы!

Яшчэ запісы