Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першая ў II семестры агульная лекцыя “Універсітэту Залатога Веку” адбылася 12 студзеня і была прысвечана сацыяльнай адаптацыі сталых людзей, якія жывуць з дэменцыяй.

Соф’я Абрамава з грамадскай дабрачыннай габрэйскай арганізацыі “Хэсед-Рахамім” падзялілася досведам працы сваёй арганізацыі, распавяла, што такое дэменцыя, якія яна мае прыкметы, як жыць побач з чалавекам з дэменцыяй. Больш падрабязнасцей можна знайсці ў прэзентацыі, якую падрыхтавала сп-ня Соф’я.


Больш даведацца пра дэменцыю можна таксама з брашуры, якая была распрацаваная World jewish relief.

Праверыць, як функцыянуе Ваш мозг, можна пры дапамозе minimal mental test.

Напярэдадні лекцыі Софья Абрамава правяла таксама трэнінг для ўдзельнікаў валанцёрскай групы, якая займаецца дапамогай былым вязням фашысцкіх канцлагераў і людзям ваенага пакалення.

Агульная лекцыя адбылася ў межах праекту “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей”, які здзяйсняецца пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Яшчэ запісы