Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

21 лютага адбыўся творчы майстар-клас па стварэнні кветак з цукерак.

На занятку студэнткі УЗВ навучыліся ствараць з гафрыраванай паперы і цукерак крокусы. Назва гэтага кірунку творчасці – світ-дызайн ( ад ангельскага слова sweet, што азначае “слодыч”). Для стварэння кветак у тэхніцы світ-дызайну выкарыстоўваецца гафрыраваная папера, термаклей і, вядома, цукеркі. Памер гатовай кветкі напрамую залежыць ад памеру цукеркі. З гофрапаперы выразаюць палоскі патрэбнай шырыні, з якіх фармуюць пялёсткі, а затым абгортваюць імі цукерку, максімальна хаваючы абгортку ўнутр кветкі.

Пад кіраўніцтвам Наталлі ўдзельніцы асвоілі стварэнне пяшчотных вясновых кветак – крокусаў. Як патлумачыла майстрыха, гэтыя кветкі – самы просты прыклад у засваенні тэхнікі світ-дызайну.

 

 

Наступны майстар-клас з цукеркамі адбудзецца 28 лютага (аўторак) з 12 да 14.30. Запрашаем усіх ахвотных.

На занятку вы зможаце зрабіць цэлы ананас з цукерак. Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна прынесці:
— нажніцы
— скотч празрысты вузкі
— шпажкі з дрэва або зубачысткі
— гафраваную паперу (зялёны колер і яшчэ адзін колер для кветак). Набыць паперу можна ў кніжных крамах.
— клей або клеявы пісталет
— пенапласт або кашпо для кветак
— самае галоўнае — цукеркі невялікага памеру.

Майстар-клас правядзе Наталля Калініна, па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары +375 29 584 18 81.

Яшчэ запісы