
Алег Дашкевіч прывёз на сустрэчу са слухачамі УЗВ, якая адбылася 23 лютага, дзве свае працы – “Простыя гісторыі” і “Варганы”. Перад праглядам фільмаў Алег паразважаў пра стан дакументальнага кіно ў Беларусі і свеце, распавёў сваю прафесійную гісторыю – пра тое, як стал рэжысёрам, памарыў пра будучыню і падзяліўся сваімі планамі.
Першы фільм – гэта тры кароткія гісторыі пра лёсы трох былых жыхароў Чарнобыльскай зоны, вымушаных пакінуць родныя мясціны.
Праз 13 гадоў пасля катастрофы на ЧАЭС яны жывуць у мінскай Малінаўцы – спальным раёне на перыферыі сталіцы. Як яны спраўляюцца, як успамінаюць жыццё да перасялення? Фільм-імпрэсія не дае адназначнага адказу на гэтыя пытанні.
Беларуская правінцыя – гэта прырода, міфы і шчырыя, адкрытыя людзі.
Вёска Варганы знаходзіцца побач з высокай, парослай лесам гарой, вяршыню якой можна пабачыць за некалькі дзесяткаў кіламетраў.
Са старажытных часоў гару ахутвалі гістарычныя легенды і містычныя паданні. На ўездзе ў вёску погляд спыняецца на трох высокіх каменных крыжах.
Казачны выгляд гары і каменных крыжоў наводзіць на думку: тут могуць жыць асілкі. Яны і на самай справе тут жывуць.
Аляксандру Коўбасічу 83 гады. За сваё доўгае жыццё ён пацярпеў на прымусовых работах пры немцах, а затым у сталінскім ГУЛАГу. З гісторыі Аляксандра складаецца фільм “Варганы”.
Пасля праглядаў фільмаў адбылася дыскусія са студэнтамі УЗВ.
Удзельнікі агульнай сустрэчы распавялі, якія ўражанні і эмоцыі выклікалі працы рэжысёра.
Фільмы Алега Дашкевіча кранулі слухачоў УЗВ – пасля прагляду на вачах многіх былі слёзы.
Пасля сканчэння лекцыі студэнты падыходзілі да рэжысёра, дзякавалі яму за цікавую суcтрэчу, задавалі пытанні і с здавальненнем фатаграфаваліся.
Фота Варвары Злобінай