Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

13 траўня запрашаем усіх аматараў скандынаўскай хады стаць часткай фестывалю «Крочым разам». Пляцоўкай для правядзення стануць маляўнічыя ландшафты Аўгустоўскага канала. Сяброўская атмасфера, зносіны з аднадумцамі і спартыўны азарт – усё гэта фестываль «Крочэ разам».

Для тых, хто робіць свае першыя крокі ў гэтым відзе спорту, будзе арганізавана школа скандынаўскай хады, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць прафесійны савет ад інструктара.

Пасля сумеснай размінкі ўдзельнікі выйдуць на старт. Дарога ў сем кіламетраў праверыць усіх на трываласць. А прыемным завяршэннем мерапрыемства стане ўзнагароджанне самых шустрых і актыўных. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсіх чакаюць пачастункі.

Узрост і стаж хады з палкамі не маюць значэння.

Для таго каб прыняць удзел у фестывалі, неабходна здзейсніць некалькі простых крокаў:

Па-першае, зарэгістравацца на сайце Федэрацыі Скандынаўскай хады і запоўніць анкету ўдзельніка.
Па-другое, унесці стартавы ўнёсак у памеры 5-ці рублёў. Зрабіць гэта можна будзе прама на месцы ў дзень правядзення мерапрыемства.

Калі ж у вас адсутнічае неабходны інвентар, то гэта не праблема. Яго таксама можна атрымаць на месцы.

Праграма мерапрыемства:
13 мая 2017 г.
8:00 – 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
09:00 Школа Скандынаўскай хады (навучанне)
10:00 Адкрыццё
10:30 Размінка
11:30 Старт NW 7км
14:00 Узнагароджанне

На фэстываль ўжо зарэгістраваліся выкладчыца Ядвіга Крывапуст і некалькі студэнтак УЗВ, якія займаюцца ў клубе “Скандынаўская хада” у гэтым навучальным годзе. Вы можаце далучыцца да гэтай групы. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Ядвігі (+375 29  281 72 70).

 

Яшчэ запісы