Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты, выкладчыкі і госці “Універсітэту Залатога Веку” збяруцца 27 красавіка на ўрачыстую імпрэзу, прысвечаную сканчэнню чарговага навучальнага года.

У час сустрэчы адбудзецца падсумаванне вынікаў года, уручэнне пасведчанняў выпускнікам і падзякаў людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у дзейнасць УЗВ у 2016-2017 гг.

Удзельнікі імпрэзы ўбачаць таксама выставы творчасці студэнтаў УЗВ, выступ хора “УЗВышша”, некалькі танцавальных і песенных нумароў у выкананні студэнтаў. У праграме сустрэчы таксама канцэрт і танцы.

Працягам выпускных мерапрыемстваў стане інтэграцыйная вандроўка на Аўгустоўскі канал, якая адбудзецца 29 красавіка.

Студэнтамі УЗВ-8 былі звыш 200 студэнтаў, якія наведвалі больш за 40 курсаў і клубаў, а таксама агульныя тэматычныя заняткі. У актыве нашых студэнтаў таксама звыш дзесятка дабрачынных акцый, рэалізаваных з кастрычніка мінулага да красавіка бягучага года.

 

Яшчэ запісы