
29 студзеня на занятках курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” адбылася творчая сустрэча з паэтам Рычардам Бялячыцам.
Уступнае паэтычнае слова прачытала літаратуразнаўца і паэтка Ала Петрушкевіч, выкладчыца курса “Літаратурная Гарадзеншчына”.
Сваім меркаваннем наконт працы Рычарда Бялячыца падзяліўся прафесар Аляксей Пяткевіч.

Студэнты “Універсітэта Залатога Веку” Ала Матыс, Уладзімір Рунге і Ала Зайко прачыталі вершы паэта.
Беата Барась, настаўніца з Польшчы і студэнтка УЗВ, прачытала свой пераклад лірычных абразкоў “Студзень сцюдзёны” Рычарда Бялячыца на польскую мову.
Аднакурсніца Рычарда, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч падзялілася ўспамінамі з універсітэцкіх часоў.
Гарадзенскі музыка Алесь Закрэўскі заспяваў цудоўныя песні.
На прэзентацыю завіталі гарадзенскія паэты Анатоль Брусевіч, Ала Нікіпорчык, Ганна Крофта, Мечыслаў Курыловіч і Іван Буднік.