
На чарговай агульнай лекцыі, якая прайшла 15 сакавіка, адбыўся святочны канцэрт у гонар юбіляраў УЗВ.
Віншаванне юбіляраў – гэта традыцыйнае свята УЗВ, якое праходзіць два разы на навучальны год. Гэтым разам віншавалі юбіляраў, якія нарадзіліся з 14 снежня па 15 сакавіка.
Вядучымі святочнай імпрэзы сталі Міраслаў і Тамара Паўловіч, якія знайшлі добрыя словы для кожнага юбіляра.

Праграма свята была вельмі насычанай: Святлана Елісеева і Людміла Баянава чыталі вершы; гучалі спевы ад Тамары Рудзянковай, вакальнай групы і хора УЗВ; курс “Мода. Стыль.Фота” падрыхтаваў дэфіле “Парад кветак”.





“Горка!” гучала на імпрэзе, бо віншавалі пары, якія адзначалі гадавіну свайго вяселля. Слухачы УЗВ павіншавалі Міраслава і Тамару Паўловічаў, якія адзначылі 45 гадоў сумеснага жыцця, Людмілу і Леаніда Давыдавых, якія адзначылі 55-ую гадавіну.

Сувеніры для юбіляраў падрыхтавалі Рыма Алізаровіч, Ларыса Ганчар і Тамара Паўловіч.
Імпрэза была падрыхтавана сябрамі Рады УЗВ.
Усе фотаздымкі са свята можна знайсці ў альбоме.