
Глабальныя ідэі AgeWatch – такую назву мае новая справаздача, прысвечаная 70-годдзю Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Справаздачу сумесна падрыхтавалі дзьве буйныя міжнародныя арганізацыі: HelpAge International і AARP.
У справаздачы аналізуецца права сталых людзей на здароўе ў кантэсце цяперашніх дэмаграфічных і эпідэміялагічных пераменаў, а таксама змяненняў у сістэме аховы здароўя.
Асобная частка дакумента прысвечаная бар’ерам, з якімі сутыкаюцца сталыя людзі, спрабуючы атрымаць доступ да медыцынскіх паслуг, а таксама даюцца рэкамендацыі па пераадольванні гэтых бар’ераў.
У справаздачы падкрэсліваецца, што права на здароўе, як і ўсе іншыя правы чалавека, з’яўляецца ўніверсальным і неад’емным, і павінна ажыццяўляцца без дыскрымінацыі па прыкмеце ўзроста, этнічнай прыналежнасці альбо любога іншага статуса.
Аўтары справаздачы даюць наступныя рэкамендацыі:
– Зацікаўленыя бакі павінны працаваць у партнёрстве са сталымі людзьмі, каб галасы, веды і погляды гэтых людзей улічваліся пры распрацоўцы і ўкараненні комплексных сістэм аховы здароўя, якія фармуюцца вакол прыярытэтаў і праблем саміх сталых людзей людзей.
– У адказ на дэмаграфічныя і эпідэміялагічныя пераходы ўрады павінны:
– уключаць старэнне і сталых людзей у нацыянальную палітыку аховы здароўя, яе планаванне і рэалізацыю;
– усталяваць права на здароўе ў заканадаўстве на нацыянальным узроўні;
– закрыць разрыў у прызнанні дэменцыі, дэпрэсіі і іншых псіхічных і кагнітыўных станаў ў сталым узросце;
– прымаць гендэрныя і інклюзіўны медыка-санітарныя меры з улікам патрэбаў канкрэтных груп сталых людзей;
– прызнаваць і рэагаваць на гвалт, жорсткае абыходжанне і грэбаванне ў дачыненні да сталых людзей;
– распрацаваць мадэлі паслуг аховы здароўя, якія з’яўляюцца цэласнымі, арыентаванымі на чалавека і інтэграванымі ў сістэмы аховы здароўя, сыходу і падтрымкі;
– вызначыць паслугі для ўключэння ў ахову здароўя, якія маюць узроставую спецыфіку і адказваюць патрэбам сталых людзей;
– падтрымліваць развіццё герыятрычнай і геранталогічнай кампетэнтнасці сярод усіх сектараў работнікаў сістэмы аховы здароўя.