
Запрашаем слухачоў УЗВ 24 студзеня на агульную лекцыю “На шляху да гармоніі і супакою, ці як захоўваць псіхалагічнае здароўе”.
Лекцыя накіравана на пашырэнне разумення таго, што такое псіхалагічнае здароўе, з чаго яно складаецца і, галоўнае, як знайсці ўласныя, дзейсныя спосабы актыўна ўплываць на свой душэўны стан.
Слухачы даведаюцца:
– як псіхалагічнае здароўе ўплывае на якасць жыцця;
– які наш асабісты ўнёсак у з’яўленні турбот;
– фактары рызыкі ва ўзнікненні псіхалагічных складанасцей;
– на што варта звяртаць увагу, каб прадухіліць псіхалагічныя праблемы;
– як можна дапамагаць сабе захоўваць псіхічную стабільнасць і ў якіх выпадках варта звяртацца па дапамогу да спецыяліста.
Павел Канстанцінавіч Джулай нарадзіўся 12 верасня 1984г. Псіхолаг, медыцынскі псіхолаг, працоўны стаж – 12 гадоў. З 2009г. па цяперашні час працуе ва УАЗ «Гарадская бальніца №3 г. Гродна» (аддзяленне неўрозаў і пагранічных станаў). З 2011г. па студзень 2019г. з’яўляўся галоўным медыцынскім псіхолагам па Гродзенскай вобласці. З 2018г. – выкладчык факультэта псіхалогіі ГрДУ ім. Я. Купалы. Аўтар і вядучы адукацыйнага курса «Псіхалогія для жыцця». Актыўна супрацоўнічае (праводзіць навучанне) з БелТІЗ (Беларускае таварыства інвалідаў па зроку), а таксама з Цэнтрам дапамогі жыцця (дапамога пацыентам хоспісаў). Вядучы YouTube канала «Павел Джулай. Веды для жыцця » (71 відэа), Instagram – pavel_dzhulai
Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.