
Вершам Станіслава Валодзькі “Мне трэба жыць за ўсіх…” распачалася 1 сакавіка прэзентацыя кнігі “Наш радавод”, якая праводзілася ў фармаце “Жывой бібліятэкі”.

Любоў Зорына, выкладчыца курса “Наш радавод” распавяла пра важнасць захавання ў сям’і ведаў пра радавод і прывітала аўтараў, якія былі “жывымі кнігамі” у час гэтай сустрэчы.

Цікавасць да праекту выказалі як слухачы УЗВ, так і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама маладыя журналісты.

Дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік узгадала курс “Жыццёвы дзённік“, які існаваў у праграме Універсітэта і стаў ідэйным пачаткам курса “Наш радавод”, і шчыра падзякавала Любові Міхайлаўне і ўсім прысутным аўтарам за выданне кнігі.

Болей фота па спасылцы.
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.
Фотаздымкі Надзеі Шафрановіч