
Cвяточная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню, адбылася 7 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку”.
Урачысты канцэрт вялі Таццяна і Мікалай Халянковы.
Яны душэўна павіншавалі нашых слухачак са святам і задалі адпаведны настрой імпрэзе.

Віншавальную праграму працягнула дэфіле, падрыхтаванае студэнткамі УЗВ.

Курс “Дзіва-Лаціна” прадставіў удзельнікам сустрэчы танец “Бачата”.

На заканчэнне дуэт Таццяны і Паўла Салаўёвых прадставілі сваю музычную праграму “Сэрца не астыне”.
Каманда “Універсітэту Залатога Веку” шчыра віншуе ўсіх жанчын з Міжнародным днём жаночай салідарнасці!
Больш фота з сустрэчы глядзіце па гэтай спасылцы.