
На занятках курс “Жывапіс” заўсёды прысутнічае творчая атмасфера – часта кажуць яго слухачы. Мы вырашылі спраўдзіць гэта і паразмаўлялі з выкладчыцай і студэнткамі курса.
– “Наведваюць заняткі розныя людзі: уважлівыя, часам упартыя, здольныя захапляцца, тварыць, але ўсе яны, – як кажа настаўніца курса “Жывапіс” Ганна Чуканава, – творчыя “жывапісцы”.

– “З задавальненнем наведваю курс па жывапісу”, – дзеліцца сваімі ўражаннямі стараста групы Наталля Карыцкая.
– Наша настаўніца імкнецца падтрымліваць добразычлівую і творчую атмасферу на занятках. Прапануе нам спрабаваць сябе ў розных напрамках: малюнак алоўкам, акварэллю, пейзажы, нацюрморты, партрэты і інш.
Распавядае пра мастакоў, наведвае з намі розныя выставы. Мы з задавальненнем паказваем ёй і адзін аднаму нашы “тварэнні”.
Ганна нас заўсёды хваліць і ўздымае нашу самаацэнку. Мы за гэта ёй вельмі ўдзячныя, – дадае Наталля.

Падчас занятку Ганна Чуканава выкарыстоўвае і індывідуальнае метады.
Наконт таго ці можна навучыцца маляваць, калі раней гэтым не займаўся, выкладчыца курса кажа, што можна.
Прыкладам таго з’яўляецца адна з вучаніц Ірына Грэкава.
– Я раней, да выхаду на песнію, не займалася жывапісам. Але курс даў магчымасць развіць “творчую жылку” – кажа Ірына.
– Ужо займаюся на гэтым курсе 3 гады. За гэты час у мяне склаўся “мой стыль” – “празрыстая акварэль”.
– Люблю змешваць некалькі колераў – тады атрымоўваецца сапраўдны шэдэўр. Найбольш падабаецца сам творчы працэс – прызнаецца Ірына.


– “Час прысвечаны маляванню аздараляе псіхіку і дазваляе чалавеку творча раскрыцца” – кажа Наталля Снягірова.
– “Ала Дзянісенка піша вельмі хутка і часта любіць уносіць “свае штрыхі” ў малюнак” – кажа Ганна Чуканава пра яшчэ адну сваю вучаніцу.

Курс “Жывапіс” дамапагае Зінаідзе Лойка самасцвярдзіцца ў жыцці.
Парада Ганны Чуканавай сваім студэнтам: “Бярыце аловак, лісток паперы і малюйце там, дзе бываеце, тады і будуць атрымлівацца ў кожнага сапраўдныя шэдэўры”.

Курс “Жывапіс” працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.
Больш фотаздымкаў глядзіце па спасылцы
Віялета Лось
Фота аўтаркі