
Праект Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмоваў старэння насельніцтва на перыяд да 2030 г. праходзіць зараз абмеркаванне сярод удзельнікаў Працоўнай групы, якая займаецца стварэннем дакумента. Свае рэкамендацыі адносна гэтага праекта выказалі і ўдзельнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, аднымі з заснавальнікаў якой з’яўляюцца і прадстаўнікі “Універсітэту Залатога Веку”.
27 траўня адбылася адкрытая сустрэча ўдзельнікаў кааліцыі, дзе былі абмеркаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праекта стратэгіі. Глядзіце асноўныя прапановы з боку кааліцыі ў прадстаўленай ніжэй прэзентацыі.
2030 Нацыянальная стратэгія дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва
Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2018 г.
Галоўным фокусам яе працы зараз з’ўляецца сумесная падрыхтоўка прапановаў да зместу Нацыянальнай стратэгіі.
Чатыры прадстаўнікі кааліцыі запрошаныя да ўдзелу ў Працоўнай групе, якая займаецца стварэннем стратэгіі.
Адным з галоўных прыярытэтаў кааліцыі з’ўялецца таксама арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з забеспячэннем роўных правоў і магчымасцяў для людзей усіх пакаленняў.
1-2 кастрычніка бягучага года абдудзецца Форум годнага даўгалецця, дзе буддзе абмярковаўцца роля арганізацый грамадзянскай супольнасці, структур улады і саміх сталых людзей у рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі.
А ўжо 21-23 чэрвеня адбудзецца першая беларуская Акадэмія лідэраў залатога веку, якая збярэ актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Сачыць за дзейнасцю кааліцыі можна ў групе ў ФБ.
Фота Кірылы Прапласкі