
Астравецкі раён – гэта не толькі будаўніцтва Атамнай Электрычнай Станцыі, але і вялікая колькасць цікавых людзей.
Мы сустрэліся са сталымі жыхарамі Астравеччыны, якія раней працавалі настаўнікамі, урачамі, эканамістамі, ды распыталі, пра што яны зараз мараць. Глядзіце, што атрымалася.
Алена Канановіч
Настаўніца беларускай і рускай мовы з 27-мі гадовым стажам.
Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Попішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыла Падольскую школу Астравецкага раёна. Пасля заканчэння вучобы Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы філалагічнага факультэта, вярнулася працаваць на радзіму, і з 1985 па 2012 год працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры.
Мае двое дзяцей і двое ўнукаў.
Вера Малахвей
Жыхарка вёскі Падольцы, настаўніца хіміі.
Нарадзілася ў Расіі ў Тульскай вобласці ў 1958 годзе. Калі дзяўчынцы было 3 гады сям’я пераехала ў Беларусь у пасёлак Астрыно Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Там скончыла школу з залатым медалём і паступіла ў Мінск у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка на факультэт хімііі і біялогіі. Пасля вучобы адпрацавала 37 гадоў у Падольскай школе Астравецкага раёна настаўніцай хіміі.
Мае другую вышэйшую адукацыю дэфектолага. З 2013 года на пенсіі. Мае двое дзяцей і трое ўнукаў.
Марыя Казак
Медыцынская сястра з 40-м стажам працы.
Нарадзілася на Магілёўшчыне ў 1929 годзе ў вёсцы Курганы. У 1950 годзе ў Наваградку адвучылася на медыцынскую сястру. Затым працавала 20 гадоў у Жукойнскай бальніцы Астравецкага раёна, а далей 20 гадоў у Міхалішскай бальніцы.
Ветэран працы, інвалід II групы.
Мае двое дзяцей, чацвёра ўнукаў і двое праўнукаў. Цяпер пражывае ў доме-інтэрнаце для адзінока-пражываючых людзей у вёсцы Падольцы Астравецкага раёна.
Тэрэза Качкан
Жыхарка вёскі Падольцы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Нарадзілася ў 1952 годзе ў вёсцы Попішкі Астравецкага раёна. Скончыла 10 класаў школы, а пасля Магілёўскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Затым пераехалі з мужам на 2 года ў Рыгу, там працавала ў вайсковым архіве. Пасля нараджэння дзяцей вярнуліся на радзіму, дзе ў Падольскай школе Астравецкага раёна адпрацавала 34 гады настаўніцай працоўнага навучання.
Мае трое дзяцей і двое ўнукаў.
Людміла Валодзька
Настаўніца ангельскай і нямецкай мовы ў вёсцы Падольцы Астравецкага раёна.
Нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна. У 1980 скончыла Мінскі інстытут замежных моў. За гады вучобы ў сельскай школе атрымала шмат грамат Міністэрства адукацыі, мае званне “старэйшы настаўнік”.
Выдатнік “Асветы БССР”, газеты “Астравецкая праўда”, часопіса “Маладосць”,” Полымя ” і інш., мае двое дзяцей і чацвёра ўнукаў.
Данута Субаткевіч
Участковы ўрач-тэрапеўт з 30-м стажам працы.
Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Кавалі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1985 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля вучобы працавала ў Юрвенскай бальніцы Гомельскай вобласці. У 1989 годзе пераехала з мужам у Астравец і з таго часу жыве там.
У 2010 г. узнагароджана медалём за працоўныя заслугі.
Мае двое дзяцей і трое ўнукаў.
Уладзімір Астапец
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.
Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Крыме ў пасёлку Любімаўка Джанкойскага раёна. Так скончыў 10 класаў. Затым, пераехаўшы ў Беларусь, служыў у арміі ў Гродне з 1961 па 1965 год. Пасля службы паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Сумяшчаючы вучобу на апошніх двух гадах, працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі ў вёсцы Кемелішкі Астравецкага раёна. Два гады адпрацаваў дырэктарам Рытанскай школы Аставецкага раёна. З 1974 па 1978 год быў старшынёй Падольскага сельскага савета. Працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў вёсцы Жукойні Астравецкага раёна. З 1981 па 2003 год працаваў у Падольскай школе Астравецкага раёна настаўнікам гісторыі.
Мае трое дзяцей, пяцёра ўнукаў і двух праўнукаў.
Марыя Камінская
Ветэран працы, ураджэнка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (мястэчка Ражанка).
Нарадзілася ў 1949 годзе. У 23 гады паступіла ў Ашмянскі тэхнікум на бухгалтара. У 1984 годзе прыехала працаваць у Астравец ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі эканамістам. Затым з 1995 года працавала ў вёсцы Лоша.
У 2004 годзе пайшла на пенсію.
Мае двое дзяцей, трое ўнукаў і аднаго праўнука.
Лілія Печатоўская
Настаўніца рускай і беларускай мовы, нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Варона Гродзенскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
З 1970 па 1976 годзе працавала ў Жукойнскай школе Астравецкага раёна настаўніцай рускай мовы і намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Наступныя 26 гадоў працавала ў Падольскай школе Астравецкага раёна настаўніцай рускай мовы і беларускай мовы, а таксама намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
У 2002 годзе пайшла на пенсію.
Мае адну дачка і двое ўнукаў.
Аўтар Віялета Лось.