
Сёлета ў адзінаццатым наборы УЗВ з’явіліся новыя курсы і клубы, сярод якіх курс пад дзейнасцю мастака-кераміста Яўгена Адзіночанкі “Лепім з гліны разам”.
Заняткі праходзяць у Цэнтры творчасці “Тэрракота“, дзе кожны тыдзень нашы студэнты ствараюць сапраўдныя цуды сваімі рукамі.

Студэнты працуюць як пад пільным наглядам выкладчыка, так і асабіста.

– На першых двух занятках стваралі салонкі, якімі ў далейшым, пасля апрацоўкі, можна будзе карыстацца, – кажа выкладчык Яўген Адзіночанка.

– Затым мы будзем рабіць вырабы ў стылі жгутавай керамікі.

– Пад канец курса, – дадае выкладчык. – Мы навучымся ствараць нават цацкі.

– Вельмі цікавыя і адказныя, час праходзіць вельмі хутка разам з імі, – дзеліцца ўражаннямі пра студэнтаў УЗВ выкладчык курса.

На пытанне ці кожны студэнт мае “творчую жылку” для таго, каб ствараць і ўвогуле працаваць з глінай, ён адказвае, што час пакажа, пакуль ёсць куды рухацца кожнаму са студэнтаў.

– Прыйшоўшы, на заняткі па гліне, я па-першае, хачу ўспомніць сам працэс лепкі [раней займалася гэтым], а, па-другое, навучыцца нечаму новаму, бо калі рукі працуюць – галава думае, – кажа адна са студэнтак Таццяна Белуш.

– Вельмі падабаецца гэты цікавы курс на які мы ходзім з задавальненнем, – кажа Таццяна Халянкова, а Мікалай дадае – праводзячы час на курсе “Лепім з ліны разам”, адпачывае душа і цела.

Тамары Мухінай курс “Лепім з гліны разам” палепшыў нават стан здароўя!
Творчая атмасфера на занятку.
Віялета Лось
Фота і відэа аўтаркі
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.