Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Тэлемост па абмену досведам паміж валанцёрамі УЗВ і Санкт-Пецярбурга прайшоў на першай у другім семестры сустрэчы валанцёраў 24 студзеня.

У пачатку сустрэчы валанцёры з Санкт-Пецярбурга расказалі пра сваю арганізацыю “Серебрянный возраст“, якая дзейнічае з 2008 года і арыентавана на дапамогу людзям сталага ўзросту.

“Калі дораць усмешкі, я вырашыла, што трэба быць валанцёрам”, – дзеліцца адна з куратараў валанцёрскага руху ў Пецярбургу.

Дзейнасці расійскіх куратараў ажыццяўляецца па некалькім напрамкам: міжнародныя спартыўныя, культурныя, экалагічныя мерапрыемствы. Таксама праводзяцца некаторыя праекты: “Помоги другому, “Друг зоопарка” і інш.

Каб займацца валанцёрствам у Санкт-Пецярбургу трэба абавязкова прайсці праграму па навучанню, якая называецца “5 шагов к волонтерсву“.

Таксама валанцёры УЗВ расказалі пра Універсітэту Залатога Веку і пра дзейнасць валанцёрскай групы.

Па заканчэнню сустрэчы, валанцёры дамовіліся паміж сабой аб падтрыманні сувязі і нават супрацоўніцтве, калі гэта будзе магчыма.

Пасля студэнты УЗВ падзяліліся сваімі ўражаннямі аб скайп-сустрэчы.

Тацця Ількевіч:

“Сустрэча мне спадабалася, валанцёры з Санкт-Пецярбурга вельмі ўразілі. Яны актыўныя, вясёлыя з запалам у вачах. Бачна, што яны па-сапраўднаму і ад чыстага сэрца робяць добрыя справы на карысць іншым. З іх хочацца браць прыклад. Адчуваецца, што ім дае сілу іх актыўнае жыццё. І сапраўды, хто шмат дае, той і сам шмат атрымлівае”.

Таццяна Ількевіч

Наталля Кавалеўская

Дадзенай сустрэчы паспрыяў удзел валанцёраў УЗВ у міжнароднай валанцёрскай акцыі #гирлянда2020, каб яе ажыццявіць слухачы УЗВ сабралі неабходныя рэчы для падапечных Гродзенскага хоспіса.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

 

 

 

 

 

Яшчэ запісы