
Суместна з клубам “Англійскай мовы” 12 лютага студэнты УЗВ правялі скайп-сустрэчу з Універсітэтам Трэцяга Узросту з Брытаніі.
Студэнты УЗВ сумесна з нашымі партнёрамі падзяліліся сваімі ўражаннямі і традыцыямі адзначэння розных свят.
– Я сустрэла навагоднія святы ў Славакіі на лыжным рэзорце “Ясно”, – дзеліцца студэнтка УЗВ Вольга Паўлава.
– Мне пашчастлівілася сустрэць каляды ў Балгарыі, – кажа выкладчык клуба “Англійскай мовы”. – А новы год святкаваў у Гродна з тутэйшымі сябрамі.
Пад час сустрэчы студэнты абмеркавалі надвор’е ў Гродна і Лондане, іх адносіны да глабальнага пацяплення.
– We had snow only 2 or 3 times this winter [У гэтым годзе гарадзенцы бачылі снег толькі 2-3 разы], – гаворыць Вольга.
У Брытаніі снегу не было наогул. У Лондане сонейка, моцны вецер і шмат дажджоў.
– The winter is disappear. We have fall, fall and spring [Зімы ў Брытаніі больш няма. Ёсць толькі восень, восень, а потым вясна.], – тлумачыць Джон.
– Global worming is a big issue in US these days [Глабальнае пацяпленне – гэта вялікая і досыць папулярная праблема ў Злучаных Штатах.], – дадае Дэніэль.
Сустрэча адбылася ў добрым настроі і цёплых успамінах пра мінулыя святы.
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.