
Святочная агульная лекцыя ва УЗВ пад назвай “Веснавое party” прайшла 5 сакавіка.
Распачалі канцэртную праграму вучні Гродзенскай гарадской гімназіі з мілых песень пра матуль.
Пасля былі прадстаўлены цікавыя інсцэніраваныя выступленні, песні пад трубу і шмат чаго іншага.
У канцы свайго выступу навучэнцы саспявалі песню “Я люблю Беларусь!”

Затым студэнткі УЗВ Ала Дзенісенка, Аліна Сташэўская і Наталля Снегірова працягнулі весці “Веснавое party”.
Індыйская навэла пра жанчын была прадстаўлена тэатрам УЗВ пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ганны Івановай.
Пасля быў прадэманстраваны танец “Сальса” у выкананні студэнтак курса Diva Latina, выкладчыцай якога з’яўляецца Людміла Тарасенка.
Выкладчыца клуба “Мода, Стыль і фота” Ірына Грэкава прадставіла фотапаказ “Вяснавое абуджэнне”, які складаўся з вобразаў саміх удзельніц клуба. Падчас паказу фотаздымкаў Ірына дэталёва і зразумела расказала пра апошнія модныя тэндэнцыі і аб тым, як яны знаходзяць адлюстраванне ў нашым паўсядзённым жыцці.
Хор УЗВышша таксама парадаваў прысутных сваім выступам.
Назаканчэнне канцэртнай праграмы студэнткі Diva Latina паказалі танец “Блюз-бачата“.
Падчас імпрэзы дзейнічалі 3 пляцоўкі, дзе кожны жадаючы мог набыць для сябе і сваіх блізкіх падарункі, зробленыя студэнткамі УЗВ.
Выкладчыца курса “Натхненне майстрыхі” Тамары Герасіменка, прадставіла вырабы свае і сваёй групы, над якімі яны працавалі некароткі час.
Паказалі свае вырабы студэнткі курса “Вясёлая воўна”, выкладчыцай якога з’яўляецца Ларыса Кухарэнка.


Кулінарны клуб “Разынкі” пад кіраўніцтвам Ларыса Ганчар парадавалі ўсіх смачна-прыгожымі стравамі.

Пасля прысутныя дзяліліся сваімі ўражаннямі ад імпрэзы.
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.
Больш фота глядзіце па спасылцы.