
Правілы «пазітыўнай» трывогі, сакрэты захавання псіхалагічнага дабрабыту ва ўмовах вымушанай ізаляцыі, спосабы зніжэння «негатыўнай» трывогі. Пра ўсё гэта 10 красавіка распавядзе экспертка з Ізраіля Алена Яшчанка. Пачатак бясплатнага вэбірару – у 11.00! Далучайцеся!
Алена Яшчанка – псіхолаг-псіхатэрапеўт, магістр псіхалагічных навук, псіхолаг ізраільскай арганізацыі «Эла» – цэнтра па працы з псіхічным болем, жыццёвымі крызісамі, траўмамі і стратамі.
У кастрычніку мінулага года яна выступала на Форуме актыўнага даўгалецця ў Мінску, дзе распавядала пра досвед псіхалагічнай дапамогі людзям, якія перажылі Халакост.
Для ўдзелу ў вэбінары перайдзіце па вось гэтай актыўнай спасылцы.
Затым у акенцы, якое адчыніцца, напішыце сваё імя і прозвішча, пастаўце “птушачку” ў квадраціку ніжэй і націсніце на Уваход у вэбінар.
У час вэбінару вы зможаце задаваць свае пытанні выступоўцы.
Запіс вэбінару будзе даступны праз некалькі дзён.