Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Як абараніцца ад вірусаў з дапамогай псіхалогіі і як правільна непакоіцца падчас самаізаляцыі, даведаюцца студэнты на майстар-класе, які адбудзецца онлайн 14 красавіка.

Падчас майстар-класа мы пагаворым аб трывогах, страхах і што з імі рабіць, аб усвядомленасці і карысных практыках на ўсіх узроўнях чалавечага жыцця, аб свабодзе падчас несвабоды.

Дадзены майстар-клас дасць адказы на нашыя ўнутраным перажыванні сённяшняга дня:

  • Як захаваць спакой?
  • Як не паддавацца паніцы?
  • Што з’яўляецца лепшай прафілактыкай ад хваробы?
  • Якія якасці характару цяпер магчыма развіць?
  • Для чаго даецца хвароба?

Майстар-клас будзе праводзіць Таццяна Леўчык – псіхолаг, трансфармацыйных коуч, вядучая трэнінгаў, былая (але ў душы сапраўдная) выкладчыца секцыі «псіхалагічнае здароўе» ва УЗВ. Падчас вэбінару ў вас будзе магчымасць задаць пытанні ёй пытанні.

Для ўдзелу неабходны мікрафон і, пажадана (але неабавязкова), відэакамера.

Больш падрабязна пра вядучую можна пачытаць па спасылцы.

Майстар-клас пройдзе ў аўторак, 14 красавіка а 16 гадзіне на пляцоўцы zoom.

Для ўваходу націсніце на слова СПАСЫЛКА.

Хто будзе ўваходзіць з тэлефона трэба ўвесці ідэнтыфікатар канферэнцыі 243-920-799.

Яшчэ запісы