Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Такую назву мае адкрытая онлайн-лекцыя, якую правядзе 23 красавіка Вітаўт Руднік. Лекцыя пачнецца а 12 гадзіне.

ХХ стагоддзе было адным з самых цяжкіх у гісторыі жыхароў нашай краіны. Дзве сусветныя вайны, масавыя рэпрэсіі, вымушаныя перасяленні, працоўныя міграцыі – усё гэта зрабіла пошук продкаў і сваякоў для тых, хто цікавіцца сваім радаводам, надзвычай складаным. 

У час вэбінара вы навучыцеся шукаць інфармацыю ў базах дадзеных удзельнікаў Другой сусветнай вайны, базе звестак пра рэпрасаваных асобаў, а таксама ў базе працоўных мігрантаў пачатку ХХ ст. у ЗША.

Вэбінар правядзе Вітаўт Руднік – гісторык і журналіст, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, які сам з дапамогай названых вышэй крыніц сабраў шмат цікавай інфармацыі пра сваіх прадзедаў.

Вэбінар пачнецца 23 красавіка ў 12.00 на платформе PRUFFME.

Для ўдзелу ў ім неабходна націснуць на спасылку https://pruffme.com/landing/u1425687/radavod

Яшчэ запісы