Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Аднойчы, абсалютна выпадкова, я далучылася да экскурсii па нашаму городу, якая праходзіла анлайн. Ці была я калi-небудзь на такой экскурсii раней? Не, не была. Эксурсавод натхнена распавядала пра Стары i Новы замак, Сiнагогу, сакрэты вулiцы Замкавай. На жаль, час экскурсii быў абмежаваны, але мне было цiкава дакрануцца да новых ведаў пра родныя мясцiны. 

Адно з маiх любiмых месцаў у горадзе – гэта Каложская царква. Яе гiсторыя ўражвае i пакiдае пачуцце павагi да часу. Я была каля гэтых сцен у любую пару года i кожны раз я знаходжу, чым захапляцца.

Рознакаляровае лiсце клёнаў восенню – хавае пад сваiм дываном дарожку да храма.

Узiмку можна назiраць зверху за жыццём скаванай льдамi ракi. 

Вясной набрынялыя почкi дрэў пяшчотна дакранаюцца да нагрэтых першым сонцам сцен царквы. 

Я таксам люблю пакласцi далонь на зацёртыя часам i гiсторыяй камянi. Што бачылi гэтыя сцены? Колькi людскiх слёз радасцi i гора адчувалi? Да гэтай пары тут праводзяць вянчаннi i хрэсьбiны. Спевы царкоўнага хора адгукаюцца чароўнымi гукамi ў вышынi купала. Умураваныя ў сцены збаны-галаснякi робяць гэтыя гукi асабiста дзiўнымi. 

Шмат думак нараджае адчуванне гiсторыi пад рукой. Як будавалi храм тысячу год таму. Колькi рук было задейнiчана. Каму абявязана сваёй назвай  Каложа…

Таксам цiкава прайсцiся навокал царквы па Каложскаму парку. Не ўсе гараджане ведаюць, што тут у канцы 80-ых планавалі пабудаваць амфітэатр на 3-4 тысячы гледачоў. Але пакуль ідэя абмяркоўвалася, у Віцебску пабудавалі летні амфітэатр і сталіца не дала дабро на ўзвядзенне падобнага ў Гродне.
Не дажыло да нашага часу і першае кола агляду ў Каложскім скверы.
Яно было вышынёй каля 30 метраў, але прапрацавала менш за дзесяць гадоў. У канцы 80-х яго дэмантавалі. Зараз яго можна ўбачыць толькі на старых чорна-белых фотаздымках гараджан.

Шырокая алея вядзе да 30-метровай стэлы ўсталяванай у гонар 850-годдзя Гродна. Алея выкладзеная чырвонай цаглянай крошкай, што надае парку яркі асаблівы колер.
У падставы помніка ўсталяваныя дзве каваныя шэсціметровыя фігуры з медзі. «Мужнасць» прадстаўлена ў выглядзе воіна, а «Гасціннасць» сімвалізуе сабой жанчына з вышытым ручніком у руках.

На гэтым мае веды пра Каложу і наваколле сканчаюцца. Але я не губляю надзею трапіць сюды з экскурсаводом і сваімі дзецьмі, каб адкрыць для сябе новыя гісторыі гэтых мясцін. 

Аўтар Вольга Шостка.

Яшчэ запісы