Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Падчас летніх вакацый, у рамках клуба падарожнікаў, студэнты УЗВ 30 ліпеня павандравалі па ваколіцах Аўгустоўскага канала.

“Мы ўжо неаднаразова наведвалі Аўгустоўскі канал, – кажа арганізатар паездкі Уладзімір Рунге. – Але на гэты раз вырашылі пашырыць геаграфію свайго маршруту”. 

Першым прыпынкам была вёска Зарачанка, дзе студэнты наведалі былы сельскі дом культуры, ператвораны ў музей ручнікоў, і цэнтр працы майстроў-рамеснікаў.

“Затым наш маршрут пралягаў да абарончых Фартоў №1 і № 2, якія былі пабудаваныя ў часы Расійскай Імперыі яшчэ перад Першай сусветнай вайной”, – кажа ўдзельніца паездкі Ларыса Кіркевіч.

Наступным пунктам вандроўкі быў палацава-паркавы комплекс “Свяцк Валовічаў”.

Зараз на тэрыторыі гэтага комплексу вядуцца рэстаўрацыйныя працы.

Уладзімір Рунге: “Далей наш шлях пралягаў да Сапоцкіна, дзе мы пабачылі касцёл Раства Дзевы Марыі і даведаліся, што тут існуе адзіная ў Беларусі вуліца, якая носіць імя Яна Паўла II”.

Вёска Радзівілкі – была наступнай кропкай падарожжа, дзе студэнты наведалі  палацава-паркавы комплекс “Свяцк Гурскіх”, які дзейнічае, як аграсядзіба.

“Мы былі ўражаны прыгажосцю палаца і прыродай навокал”, – дзеліцца Ларыса Кіркевіч.

Фінальным пунктам стаў шлюз Нямнова на Аўгустоўскім канале.


“Там нас вельмі гасціна і з цеплынёй сустрэла сям’я Зажэцкіх, якая асабіста зрабілі з былой мытні музей Аўгустоўскага канала”.
Назаканчэнне студэнты УЗВ зладзілі пікнік на якім падзяліліся ўражаннямі аб вандроўцы і запланавалі наступныя падарожжы.

У сувязі з пандэміяй клуб “Аматараў падарожжаў”, на жаль, не мае магчымасці праводзіць вандроўкі для вялікай колькасці людзей.

Яшчэ запісы