Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

20 жніўня каманда і сябры самакіравання УЗВ сустрэліся для падсумавання вынікаў адзінаццатага акадэмічнага года і для планавання новага навучальнага года “Універсітэта Залатога Веку”.

На паседжанні былі абмеркаваны вынікі працы курсаў і клубаў, якія дзейнічалі ў мінулым навучальным годзе, а таксама іншых важных мерапрыемстваў, якія адбываліся ў межах навучальнага года.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ў мінулым навучальным годзе быў шэраг удала спланаваных мерапрыемстваў, такіх як урачыстае адкрыццё УЗВ-11, агульныя лекцыі, Вольны кірмаш, Школа добрых справаў, дыстанцыйнае навучанне і онлайн выпускны.

Таксама адзначылі, што добрым вынікам з’яўлялася вялікая колькасць функцыянуючых курсаў і клубаў,  а таксама актыўны ўдзел сябраў самакіравання УЗВ  не толькі ў арганізацыі дабрачынных і інтэграцыйных мерапрыемстваў, але і ў мностве іншых справаў, звязаных з дзейнасцю УЗВ.

У час сустрэчы прагучала таксама шмат ідэй, звязаных з удасканаленнем навучальнага працэсу (у прыватнасці, гучала прапанова пра змяншэнне колькасці курсаў, а таксама скарачэнні тэрміну працы некаторых курсаў і клубаў да аднаго семестра).

Былі ўзгодненыя таксама асноўныя даты, звязаныя з арганізацыяй наступнага акадэмічнага года.

Прыём заявак на навучанне ва УЗВ-12 пачнецца 21 верасня і будзе доўжыцца да 2 кастрычніка.

 

 

Яшчэ запісы