Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сябры Рады УЗВ распавялі пра дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку” і пра навучанне ў дванаццатым акадэмічным годзе на “Артсерадзе карысных кампетэнцый”, якую 2 верасня праводзіў Культурны Цэнтр “Фестывальны”.

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч падчас выступу расказала пра гісторыю стварэння УЗВ, заняткі, якія дзейнічаюць ва Універсітэце і запрасіла на прэзентацыі курсаў і клубаў будучага навучальнага года, якія будуць праходзіць з 28 верасня па 2 кастрычніка.

Пасля госці мерапрыемства задавалі пытанні сябрам Рады, асабліва зацікавілі прысутных творчыя клубы і курсы, якія ёсць ва УЗВ.

На гэта пытанне дала разгорнуты адказ выкладчыца курса “Натхненне майстрыхі” Тамара Герасіменка, расказаўшы пра свой курс і пра другія творчыя клубы.

На гэтым агітацыйная праца сябраў Рады па запрашэнню на навучанне ва УЗВ не сканчаецца, у іх планах расказаць і запрасіць шмат гарадзенцаў, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей.

 

 

Нагадваем!

Запіс студэнтаў на новы навучальны год УЗВ будзе адбывацца з 14 верасня па 25 верасня з 10.00 да 16.00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Вы можаце таксама запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

З 28 верасня па 2 кастрычніка будуць арганізаваныя адкрытыя прэзентацыі “Універсітэту Залатога Веку”, у час якіх можна будзе падрабязна пазнаёміцца з навучальнай праграмай, папярэднім раскладам заняткаў курсаў і клубаў.

Урачыстае адкрыццё праграмы УЗВ-12 запланаванае на 13 кастрычніка.

Навучанне ва УЗВ платнае.

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3 навучальных гадоў УЗВ аплата складзе 60 рублёў за першы семестр (кастрычнік-снежань, 2020).

Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка – 75 рублёў за першы семестр.

Кошты навучання за другі семестр (студзень-красавік, 2021) будуць вызначацца дадаткова.

Дадатковую інфармацыю пра УЗВ можна атрымаць у працоўныя дні па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС) альбо па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”.

Яшчэ запісы