Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Перад пачаткам новага акадэмічнага года ва “Універсітэце Залатога Веку” мы спыталі нашых студэнтаў, што асабліва іх прываблівае ў нашым УЗВ, што падабаецца і чаму яны збіраюцца наведваць заняткі ў новым, ужо дванаццатым па ліку навучальным сезоне.

Тамара Паўленка:

“Я наведваю УЗВ, бо хачу быць у курсе ўсіх тэхнічных навінак, хачу умець карыстацца рознымі сэрвісамі на кампутары і смартфоне.

Мяне цікавяць пытанні, звязаныя з псіхалогіяй, гісторыяй нашага горада. Мне хочацца спаборнічаць на занятках інтэлектуальнага клуба “НетЛет”, я хачу атрымліваць задавальненне ад танцавальных заняткаў на курсе “Дзіва-Лаціна”.

Усе гэтыя жаданні і з’яўляюцца прычынай наведвання Універсітэту Залатога Веку. І я не ўяўляю, як я жыла без гэтых заняткаў тры гады назад!”

Тамара Герасіменка:



“Пра УЗВ я даведалася выпадкова ад сваёй знаёмай.

Напэўна, гэта было неўсвядомленае жаданне заняць сябе чымсьці пасля заканчэння працоўнай дзейнасці.

Я прыйшла ва УЗВ адна без сяброўкі, таму было спачатку не вельмі камфортна, але толькі першы час.

Вядома, 7 гадоў таму курсаў ва Універсітэце было значна менш, але ўсё роўна быў велізарны выбар, выдатныя выкладчыкі, кантактныя людзі.

Вось таму зносіны для мяне – гэта самае галоўнае. І яшчэ той патэнцыял, які закладзены ў кожным з нас. Я люблю наш УЗВ і жадаю яму доўгіх гадоў жыцця!”

 

Ларыса Ганчар:



“Для мяне УЗВ – гэта, у першую чаргу, зносіны.

Універсітэт дапамог мне адкрыцца, убачыць сябе з боку.

Я шмат чаму навучылася, паверыла ў сябе і ў тое, чым я хачу займацца.

“Універсітэт Залатога Веку” – гэта другі дом, у які спяшаешся з задавальненнем і ведаеш, што там сустрэнешся са сваімі сябрамі, з якімі можна падзяліцца і радасцямі, і трывогамі. І цябе выслухаюць, падтрымаюць, дадуць параду”.

Тамара Паўловіч:

“УЗВ я наведваю шэсць гадоў i аб гэтым ніколі не пашкадавала. Чаму?

Для мяне Універсітэт – гэта зусiм новае жыццё, якое адрознiваецца ад таго, калi была праца, дом, дзецi, агарод.

Зараз таксама дзецi, агарод ды яшчэ i ўнукi. Але гэта другое, гэта як забаронены плод, калi, паспрабаваўшы аднойчы, не можаш ужо спынiцца.

Гэта новыя людзi, новыя уражаннi, новыя зносiны, новыя бясконцыя веды. Веды, за якiя не атрымлiваеш дрэнных адзнак.

Я падняла галаву i з задавальненнем, цiкаўнасцю азiраюсь, пазнаю нешта новае. А самае галоўнае – маю зносiны з мноствам новых людзей.

Я набыла шмат сяброў. Мой тэлефон – гэта новыя i новыя кантакты. Я ўдзячная шматлiкiм нашым выкладчыкам.

Віктар Кipэеў – гэта веды пра наш горад i нашу вобласць, Інна Максiмчык – гэта веды пра фота i вiдэа здымкi, Наталля Снягiрова i зараз, на вакацыях, вучыць нас запамiнанню.

Я спявала i танчыла, дзякуючы нашай неперасягненнай Веры Кунцэвiч.

Я захапiлася ароматэрапiяй, нейраграфiкай, я пяку хлеб, даведалася шмат новых рэцэптаў.

Можна бясконца пералiчваць i дзякаваць. Дзякуй, УЗВ, за веды, за падтрымку сталых людзей!”

Татьяна Шапель:

“Я наведваю УЗВ на працягу 10 гадоў.

Мне заняткі вельмі падабаюцца, асабліва “Творчы палёт”, “Таямніцы мастацтва”, “ЛФК”, “Самадзева-ёга” – гэта мне надае і сіл здароўя.

Выдатныя выкладчыкі, кіраўніцтва, Рада.

Вельмі добра, што ёсць наш УЗВ – гэта надае сілы і зарад духу. Мы жывем духам калектыву, падтрымліваем адзін аднаго – гэта многае значыць, асабліва з узрост”.

Таццяна Халянкова:

“Універсітэт Залатога Века – гэта для мяне, і я думаю, што выкажу меркаванне ўсіх студэнтаў УЗВ, святло ў акенцы, маяк ў моры.

Гэта псіхалагічная рэанімацыя, сацыяльная значнасць, самарэалізацыя.

Я з задавальненнем наведваю УЗВ. Тут мы атрымліваем шмат новых, цікавых ведаў, рознабаковых навыкаў, развіваемся творча і фізічна. Усе студэнты актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх інтэграцыйных мерапрыемствах, добрых справах.

Гэта азначае, што мы жывем гэтай добрай праграмай, так неабходнай сталым людзям.

У мяне ва УЗВ з’явілася шмат новых знаёмых і сябровак, якіх заўсёды рада бачыць і чуць. З нецярпеннем бегаю 6 гадоў на заняткі і з надзеяй чакаю чарговы сёмы для мяне акадэмічны год”.

Марына Арлова:

“Я толькі год наведваю УЗВ, і ўжо з упэўненасцю магу сказаць, што мае чаканні ад УЗВ апраўдаліся.

Пасля выхаду на пенсію я не хацела застойвацца на месцы, хацела знайсці новыя зносіны-знайшла. Мне падабаецца прафесіяналізм каманды УЗВ, выкладчыкаў.

Універсітэт даў магчымасць навучацца і шмат для сябе запазычыць і для падтрымання свайго здароўя і ў розных іншых галінах, знайшла тое, што хацела.

А самае галоўнае – я хацела на пенсіі не сядзець дома і не вязаць шкарпэткі, а мець зносіны і развіцца – і гэта ажыццявілася, дзякуючы УЗВ”.

 

Ларыса Кіркевіч:

“Я наведваю УЗВ з кастрычніка 2011 года.

УЗВ стаў значнай часткай маёй жыццём без якога я не ўяўляю сваё жыццё.

За гэтыя гады я наведала шмат якіх курсаў і клуб, але самае галоўнае, што мяне прыцягвае ва УЗВ – гэта магчымасць жыць актыўным жыццём, якім я заўсёды і жыла”.

Вера Кузовіна:

“Я наведваю УЗВ ужо 7 гадоў і не збіраюся спыняцца. Пасля выхаду на пенсію хацелася захаваць актыўнае жыццё і я мэтанакіравана шукала месца, дзе можна было б самаразвівацца. Пачула пра УЗВ выпадкова, на ёзе, знайшла сайт у Інтэрнэце і запісалася.

Зараз з усмешкай успамінаю, што тады нават баялася, што мяне могуць не залічыць з-за вялікай колькасці жадаючых.

У першыя гады было цяжка вызначыцца з выбарам, таму што хацелася ўсё і адразу. А цікавых для мяне курсаў і клубаў было так шмат, што я літаральна разрывалася. Вучылася з задавальненнем!

І кожны наступны навучальны год думала, а што ж новага яшчэ можа быць? Але кожны год з’яўляліся новыя цікавыя курсы, заняткі, выкладчыкі і я працягвала пашыраць свой кругагляд.

Я займаюся тым, што мне цікава і прыносіць задавальненне. Вельмі важная атмасфера, якая створана ва УЗВ. Туды хочацца прыходзіць!

Дзяўчынкі-асістэнткі і многія выкладчыкі нашмат маладзейшыя за нас, студэнтаў, але гэтая розніца ва ўзросце зусім не адчуваецца.

Калі коратка: Я хаджу ва УЗВ, таму што я атрымліваю новыя веды, развіваюся, маё жыццё напоўнена, мне няма калі сумаваць”.

Яшчэ запісы