Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

З 14 верасня пачаўся запіс кандыдатаў на ўдзел у дванаццатым акадэмічным годзе праграмы «Універсітэту Залатога Веку».

Каб далучыцца да праграмы УЗВ, трэба наведаць адну з прэзентацый, дзе можна будзе атрымаць усю неабходную інфармацыю пра гісторыю праграмы «Універсітэту Залатога Веку», даведацца пра прынцыпы працы і мэты праграмы, пазнаёміцца са зместам адукацыйных заняткаў, з запланаванымі мерапрыемствамі і з патрабаваннямі да ўдзельнікаў, а таксама задаць усе пытанні арганізатарам праграмы.

Прэзентацыі УЗВ пройдуць з 28 верасня па 2 кастрычніка, па дзве на кожны дзень — а 11-ай і а 15-ай гадзіне.

Запісацца на прэзентацыі можна да 25 верасня з 10:00 да 16:00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Вы можаце таксама запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

УВАГА! Запісацца і прыйсці на прэзентацыі мусяць таксама і слухачы УЗВ мінулых гадоў. 

Урачыстае адкрыццё праграмы УЗВ-12 запланаванае на 13 кастрычніка.

Навучанне ва УЗВ платнае.

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3 навучальных гадоў УЗВ аплата складзе 60 рублёў за першы семестр (кастрычнік-снежань, 2020).

Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка – 75 рублёў за першы семестр.

Кошты навучання за другі семестр (студзень-красавік, 2021) будуць вызначацца дадаткова.

Віншуем з пачаткам новага навучальнага году УЗВ і да сустрэчы на занятках!

Яшчэ запісы