Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Падчас прэзентацый, якія распачаліся 28 верасня, будучыя студэнты даведваюцца пра гісторыю УЗВ, умовы ўдзелу ў праграме, прынцыпы працы, змест сёлетняй навучальнай праграмы, расклад працы курсаў і клубаў і іншую важную для сябе інфармацыю.

Традыцыйна прэзентацыі курсаў і клубаў праводзяць Сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку”.

Сябры Рады Таццяна Таранка (злева) і Ларыса Кіркевіч (справа) вядуць першую ў 2020 годзе прэзентацыю УЗВ

У гэтым навучальным годзе ў праграме заняткаў будуць як добра знаёмыя студэнтам УЗВ курсы і клубы (такія, як Diva Latina, “Яншэнгун“, “Хор УЗВышша), так і новыя – “Стыльна Я”, “Экагармонія”, “Наш зрок і наша здароўе” і інш.

Выбар заняткаў “па душы”

Кожны ахвотны яшчэ можа запісацца ў лік студэнтаў УЗВ да 12 кастрычніка па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Таксама можна запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

Будучыя студэнты дванаццатага набору УЗВ

“Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ”, – кажа студэнтка нашага Універсітэту Наталля Жадзько, якая наведвае УЗВ ужо не першы год.

Прэзентацыі новага навучальнага года “Універстэту Залатога Веку” будуць працягвацца да 2 кастрычніка.

Яшчэ запісы