Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Добрае і светлае свята – Міжнародны дзень сталых людзей традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка.
Яно дае магчымасць нагадаць, што сталыя людзі – гэта наш гонар, наш дарагі здабытак да якога мы павіны ставіцца з разуменнем і павагай.


Універсітэт Залатога Веку шчыра віншуе ўсіх людзей старэйшага пакалення з гэтым днём і жадае моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, натхнення і штодзённага пазітыву!

 

Міжнародны дзень сталых людзей узнік у 20 стагоддзі.

Генеральная Асамблея ААН у снежні 1990 года пастанавіла лічыць Міжнародным днём сталых людзей 1-ае кастрычніка.

Спачатку гэтае свята пачалі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў і ва ўсім свеце. 
У Беларусі Дзень сталых людзей адзначаецца з 1992 года.

Яшчэ запісы