Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Выкладчыкі курсаў і клубаў, якія будуць працаваць у дванаццатым навучальным годзе сустрэліся 3 кастрычніка, каб запланаваць заняткі на новы навучальны год, абмеркаваць працу і больш цесна пазнаёміцца адзін з адным.

З гісторыяй, мэтай, прынцыпамі “Універсітэт Залатога Веку” пазнаёміла дырэктарка праграмы Лана Руднік.

Дырэктарка праграмы Лана Руднік

Дар’як Кір’як распавяла выкладчыкам асноўныя правілы запаўнення журналаў, справаздач, а таксама пра адметнасці працы ва УЗВ-12.

Каманда выкладчыкаў УЗВ дванаццатага набору

У гэтым навучальным годзе ў праграме заняткаў будуць як добра знаёмыя студэнтам УЗВ курсы і клубы (такія, як Diva Latina, “Яншэнгун“, “Хор УЗВышша), так і новыя – “Стыльна Я”, “Экагармонія”, “Наш зрок і наша здароўе” і інш.

Аляксандр Лобан – выкладчык новага курсу ва УЗВ “Наш зрок і наша здароўе”

Заняткі курсаў і клубаў распачнуцца 19 кастрычніка і будуць доўжыцца да 29 красавіка наступнага года.

Пакуль жа да 13 кастрычніка ідзе запіс студэнтаў на новы навучальны год.

Запісацца можна, патэлефанаваўшы па нумарах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Больш фота з сустрэчы глядзіце па спасылцы.

 

 

 

Яшчэ запісы