Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Урачыстае адкрыццё ўжо дванаццатага па ліку акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку” адбылося 13 кастрычніка і стала сапраўдным святам як для студэнтаў, выкладчыкаў, так і ўсіх прысутных на мерапрыемстве.

Традыцыйна імпрэза пачалася з выканання студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, якім распачынаецца і заканчваецца кожны акадэмічны год УЗВ.

Затым усіх прысутных віталі заснавальнікі “Універсітэту Залатога Веку” Лана і Вітаўт Руднікі.

Заснавальнікі праграмы Лана і Вітаўт Руднікі

– Усе змены, якія мы хочам, каб адбываліся ў нашым жыцці – трэба пачынаць з сябе, – кажа заснавальніца і дырэктарка праграмы Лана Руднік. – Нам часта задаюць пытанне чаму вы гэтым займаецеся? Мы хочам жыць у грамадстве дзе людзі, выходзячы на пенсію жывуць актыўна, – адзначыла Лана і пажадала добрага настрою, цеплыні і веры, што ўсё будзе добра.

Студэнтка УЗВ Святлана Елісеева павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам новага акадэмічнага года і падарыла верш пра УЗВ у сваім выкананні.

Гурт “Пяты акіян” таксама падарыў зале цёплыя віншаванні і прыгожыя песні.

Гурт “Пяты акіян” віншуюць студэнтаў з адкрыццём УЗВ-12

Нават з Ланай Руднік яны разам выканалі песню “Простыя словы”.

Пасля віншавальных слоў гасцей дырэктарка праграмы прадставіла ўсіх выкладчыкаў дванаццатага акадэмічнага года, каманду, якая будзе сёлета працаваць ва УЗВ і, уручыўшы памятныя сшыткі, зрабілі традыцыйны агульны фотаздымак.

Каманда УЗВ-12

З віншавальнымі словамі і вясёлымі песнямі павіншаваць УЗВ прыйшлі ўдзельнікі вакальнага ансамблю “Гарадзенцы” пад кіраўніцтвам Валерыя Кручкова.

Падчас імпрэзы ў студэнтаў была магчымасць азнаёміцца і атрымаць актуальны расклад заняткаў, якія пачнуцца ўжо з 19 кастрычніка.

На заканчэння святочнага мерапрыемства вядучая канцэртнай праграмы Ала Дзенісенка прачытала верш Наталлі Смірновай “Усё будзе добра! Я даведвалася!”

Вядучая імпрэзы Ала Дзенісенка

“Все будет хорошо! Я узнавала!” –
Гласила надпись на асфальте мелом.
Я долго в умилении стояла
И уходить, признАюсь, не хотела.

Кто написал и для кого — не знаю,
Но эти строчки душу мне согрели
Как незабудки в середине мая,
Как белые подснежники апреля!

Простая и коротенькая фраза,
На первый взгляд – немудрая такая,
Но сколько оптимизма дарит сразу,
И радостных улыбок зажигает!

Все будет хорошо? Конечно, будет!
И хочется поверить в это смело!
Как здорово дарить надежду людям..,
Пусть даже просто на асфальте мелом

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Фотарэпартаж Віктара Барысенка – выпускніка Летняй Школы журналістыкі і медыяпісьменнасці.

Студэнткі УЗВ Людміла Пахомава і Лілія Грыгарук падзяліліся ўражаннямі ад імпрэзы і выказалі словы падзякі УЗВ.

Набор у праграму “Універсітэт Залатога Веку” працягваецца да 19 кастрычніка. Запісацца і задаць пытанні можна па тэлефонах  62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Яшчэ запісы