Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У конкурсе найлепшых онлайн-практык у галіне грамадзянскай адукацыі у намінацыі “Плануемыя онлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” атрымаў перамогу Віртуальны Універсітэт Залатога Веку .

Абвяшчэнне пераможцаў адбылося 11 кастрычніка.

Прэтэндэнтамі на перамогу былі аўтары 43 заявак з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расіі.

Віртуальны Універсітэт Залатога Веку – новая адукацыйная пляцоўка для сталых людзей, скіраваная на іх інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю.

Арганізатар конкурсу – Усходне-Еўрапейскай сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE) была заснаваная ў 2015 г. У яе склад уваходзяць больш за 50 арганізацыі і экспертаў з краін Усходняга Партнёрства, а таксама з Расіі.

Конкурс лепшых онлайн-практык быў арганізаваны ў межах Тыдня грамадзянскай адукацыі, які праходзіў з 5 да 11 кастрычніка ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.

Яшчэ запісы