Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Традыцыйнае свята “Віншаванне Юбіляраў УЗВ” адкрыла агульныя сустрэчы, якія праходзяць два разы на месяц у нашым Універсітэце.

Вядучымі імпрэзы былі сябры Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч і Аліна Філіпчык.

Ларыса Кіркевіч (злева), Аліна Філіпчык (справа)

“У другім семестры мінулага навучальнага года зімніх і восеньскіх Юбіляраў УЗВ-11 мы віншавалі віртуальна, то бок анлайн,  – зазначыла Аліна. – А сёння мы хочам іх яшчэ раз павіншаваць ужо асабіста і падарыць сувеніры ад УЗВ”.

Зімнія і вясеннія Юбіляры УЗВ-11

Нашы Юбіляры атрымалі не толькі сувеніры, зробленыя студэнткамі курса “Натхненне майстрыхі”, але і песню “100 гадоў” ад Хора “УЗВышша”.

Затым усіх прысутных парадавалі танцам “Блюз-бачата” студэнткі курса Diva-Latina.

 

“Сёння мы віншуем Вас не толькі з Юбілеем, – кажа вядучая Юбілярам, якія адзначалі свой Дзень Нараджэння летам 2020 года, – але і з тым, што Вы сталі пераможцамі ў гульні “Поля цудаў” і дашлі да суперфіналу!”

У такой імправізаванай форме прадоўжыліся віншаванні нашых паважаных Юбіляраў  разам з танцам “Ча-ча-ча”.

Тых, хто адзначаў дні нараджэння ў жніўні і верасні, чакаў інтэлектуальны конкурс “Эрудыт”, з якім Юбіляры УЗВ з лёгкасцю справіліся і атрымалі свае падарункі.

Напрыканцы імпрэзы студэнткі Diva-Latina выканалі танец “Mix-рок-н-рол і сальса”.

Святочная сустрэча скончылася пажаданнямі шчасця кожнаму прысутнаму ад Хора “УЗВышша”.

На цёплай ноце кіраўніца кулінарнага клуба “Разынкі” Ларыса Ганчар і іншыя сябры Рады пачаставалі прысутных салодкімі прысмакамі, бо, як зазначыла Ларыса Кіркевіч, чытаючы верш Марыі Русанавай: “Пячы пірог – пірог роўна любоў”.

Больш фота з першай святочнай сустрэчы УЗВ-12 глядзіце па спасылцы.

Затым студэнткі УЗВ падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Вера Кузовіна:

Вера Кузовіна на сённяшнім мерапрыемстве

“Меня переполняет огромное чувство благодарности за сегодняшнее поздравление юбиляров! Неполный зал создавал атмосферу камерности, некой домашности, когда собрались все свои. А как “зажигали” наши танцорки!

Мне кажется, с таким вдохновением, как сегодня, они не танцевали никогда! Поражает и восхищает фантазия организаторов сегодняшнего праздника! Такого интересного формата проведения у нас еще не было.

Не забыли и прошлых юбиляров, которых поздравляли в режиме on-line весной. Как всегда, порадовали сувениры, сделанные мастерицами клуба “Вдохновение” под руководством Т. Герасименко.

А финал был просто замечательным: всех присутствующих одарили домашними пирогами – кулинарными творениями клуба Л. Гончар, кстати, очень вкусными! В общем, расходиться не хотелось.

Спасибо!”

Данілава Людміла

Надзея Чабанюк

 

Яшчэ запісы