Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Паглядзець выставу “Торбаў шмат не бывае”, даведацца што такое “Посткросінг” і навучацца ім карыстацца, прадэгуставаць сок крапівы – гэта і многае іншае можна будзе зрабіць на традыцыйным Вольным кірмашы “Універсітэту Залатога Веку”.

З забой можна прыносіць кветкі, расліны, насенне, вопратку, абутак, цацкі і іншыя аксэсуары ў добрым стане.

Падчас кірмашу ганаровая студэнтка УЗВ Рыма Алізаровіч правядзе майстар-клас па пляценню жаночых і дзіцячых бранзалетаў спосабам макрамэ з атласных рознакаляровых шнуроў.

Кірмаш пройдзе 14 лістапада а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўдыторыя 86.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

 

Яшчэ запісы