Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі і дзе быў створаны першы ўніверсітэт для сталых людзей, якія віды такіх універсітэтаў існуюць сёння ў свеце, чым займаюцца беларускія універсітэты залатога веку? Пра ўсё гэта пойдзе гаворка ў час адкрытай лекцыі УЗВ, якую правядуць  12 лістапада Лана і Вітаўт Руднікі.

Спікеры раскажуць пра тое, з чаго распачыналася гісторыя УЗВ, пра міжнародныя кантакты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Заснавальнікі праграмы УЗВ Лана і Вітаўт Руднікі

Асобны блок лекцыі будзе прысвечаны міжнародным дакумантам, скіраваным на забеспячэння правоў сталых людзей, дзяржаўным праграмам у галіне старэння, прынятых у іншых краінах.

У час лекцыі можна будзе таксама пазнаёміцца з працай кааліцыі “За годнае даўгалецце”, створанай у 2018 годзе з удзелам сябраў Рады УЗВ.

Агульная лекцыя пройдзе а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а ў 100-й аўдыторыі.

Пасля лекцыі ў 13.00 пройдзе першы стараст дванаццатага набору УЗВ, да ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе старасты курсаў і клубаў.

 

 

Яшчэ запісы