Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У чацвер, 12 лістапада, ва “Універсітэце Залатога Веку” прайшла другая агульная лекцыя на тэму гісторыі руху ўніверсітэтаў трэцяга веку – “Ад Тулузы да Гродна”. 

Заснавальнікі праграмы Лана і Вітаўт Руднікі распавялі студэнтам УЗВ і анлайн слухачам, якія маглі далучыцца да прамой трансляцыі, адкуль пачыналася гісторыя ўніверсітэтаў трэцяга веку, пра мадэлі арганізацыі падобных універсітэтаў і вопыт розных краін, напрыклад, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшы, ЗША і інш.

Студэнты УЗВ прытрамліваюцца масачнага этыкету

Разам з прысутнымі заснавальнікі УЗВ разабралі кароткую гісторыю беларускіх універсітэтаў залатога веку ад самага першага ў 2010 годзе ў Гродна да Мінскага форуму ўніверсітэтаў трэцяга веку ў 2019.

“Галоўная мэта працы УЗВ – гэта інтэлектуальная, фізічная, сацыяльная актывізацыя, а таксама адстойванне правоў і інтарэсаў сталых людзей”, – нагадвае Вітаўт Руднік у сваёй прамове. 

У другой частцы агульнай лекцыі гаворка ішла пра міжнародныя дакументы. Пазнаёміліся з Мадрыдскім Міжнародным планам дзеянняў па праблемах старэння, Венскай заявай міністраў еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Слайд з прэзентацыі лекцыі

Разглядзелі на канкрэтных прыкладах розных краін свету лепшыя практыкі і параўналі з тым, на якім этапе знаходзіцца Беларусь.

Напрыканцы сустрэчы слухачы задавалі спікерам пытанні і дзяліліся ўласнымі гісторыямі, звязанымі са стаўленнем да сталых людзей у грамадстве.

Адна са студэнтак самым актыўным падарыла ахоўныя медыцынскія маскі, якія сама і зрабіла.

Святочнае ўручэнне масак

Прэзентацыю спікераў можна прагледзець ніжэй.

Пасля агульнай лекцыі адбыўся першы ў гэтым семестры старастат, на якім старшыня Рады Ларыса Кіркевіч распавяла старастам іх асноўныя абавязкі, нагадала аб бліжэйшых мерапрыемствах, якія плануюцца ва УЗВ. У форме вольнага мікрафону кожны стараста меў магчымасць задаваць пытанні Ларысе і асістэнткам праграмы.

Ларыса Кіркевіч вядзе старастат

Паглядзець поўны запіс лекцыі можна тут.

Больш фота з лекцыі глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы