Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Абмяняцца рэчамі ды наведаць цікавыя майстар-класы маглі ўдзельнікі Вольнага кірмаша УЗВ, які працаваў 14 лістапада.

Вольны кірмаш традыцыйна ладзіцца актыўнымі студэнтамі УЗВ ў кожным навучальным семестры.

Гэта пляцоўка, на якую людзі прыносяць свае розныя непатрэбныя рэчы ў добрым стане: кветкі і расліны, насенне, вопратку і абутак, кнігі, цацкі, аксэсуары і інш.

Таксама на Вольных кірмашах традыцыйна ладзяцца выступы творчых калектываў УЗВ, цікавыя майстар-класы на розныя тэмы.

Старшыня рады Ларыса Кіркевіч адкрыла Вольны кірмаш – прадставіла ўсе столікі з майстар-класамі.

Потым выступілі са сваім танцам “Бачата” студэнткі курса “Дзіва-лаціна”.

Далей удзельнікі разышліся па розных майстар-класах.

Так, за столікам Рымы Алізаровіч усе ахвотныя навучыліся плясці бранзалеты ў тэхніцэ макрамэ.

Ахвотных сплесці сабе бранзалет сабралася вельмі шмат

На майстар-класе Лены Майсюк студэнты УЗВ даведаліся, што можна зрабіць з травы, якая расце пад хатай, і прадэгуставалі сокі з крапівы і сніткі.

Майстар-клас ад Лены Майсюк

Тамара Герасіменка прэзентавала на выставе свае торбы, якія мог набыць кожны ахвотны.

Тамара Герасіменка з выставай “Торбаў шмат не бывае”

Воля Ганчарук і Ганна Конанава распавялі пра посткросінг і як у ім удзельнічаць, пазнаёмілі са сваімі калекцыямі паштовых картак.

Калекцыя картак Волі Ганчарук

Больш фота з Вольнага кірмашу глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы