Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У мінулую пятніцу, 20 лістапада, цырульнік-стылістка, візажыстка, гаспадыня студыі прыгажосці “Твіггі” Лізавета Пералайка правяла майстар-клас ва “Універсітэце Залатога Веку”.

“Агульны стыль і дагляд за валасамі” – такой тэме была прысвечана сустрэча Лізаветы са студэнткамі УЗВ і ўсімі, хто праявіў жаданне папоўніць свае веды наконт прыгажосці і стылю.

На пачатку свайго выступу візажыстка ў форме дыялогу расказала, якія бываюць формы твару і, спасылаючыся на гэта, якая прычоска лепш пасуе чалавеку.

Затым Лізавета паказала свой “сундук” з якім прыйшла на майстар-клас і сказала, што будзе не толькі сухая тэорыя, але і практыка.

– У кожнай жанчыны павінна быць плойка! – засяродзіла ўвагу візажыстка. – Гэта вельмі карысная і патрэбная рэч, з дапамогай яе можна зрабіць сваю прычоску больш прэзентабельнай і стыльнай, нягледзячы на тое, якой даўжыні ў вас валасы.

На практычнай частцы Лізавета  прапанавала Але Дзенісенка – пабыць мадэллю для прычоскі.

Разам з прысутнымі была вызначана форма твару мадэлі, затым абмяркоўвалі колер валасоў, стрыжку і вось што атрымалася ў выніку.

Мадэль – Ала Дзенісенка

– У глыбіні душы мне заўсёды хацелася папасці да Лізаветы Пералайка на “прыём” у яе салон, – дзеліцца ўражаннямі пасля майстар-класа Алла Дзенісенка. – І тут такая магчымасць! Я была вельмі рада пабыць мадэллю ў Лізы.

Настолькі карысная інфармацыя была дадзена наконт маёй прычоскі і парады, якія я абавязкова выкарыстаю. Па-першае, я заўсёды думала, што мне патрэбна закрываць лоб, але гэта не так, бо мая форма твару не патрабуе гэтага, па-другое, я заўсёды прытрымлівался свайго натуральнага колеру валасоў, але і тут промах – мне можна змяняць колер і ў больш светлы.

Пагэтаму і на сёмым дзясятку можна эксперыментаваць са сваім выглядам і хадзіць да стылістаў, чым я абавязкова і буду займацца.

Майстар-клас на гэтым не скончыўся – Лізавета прапанавала яшчэ двум удзельніцам сустрэчы пабыць у якасці мадэлляў.

Вось вынікі:

Таццяна Таранка:

“Мне вельмі спадабаўся майстар-клас Лізаветы Пералайка.
Я даведалася шмат нюансоў наконт дагляду за валасамі, аб якіх не ведала столькі часу! Напрыклад, калі фарбаваць валасы ў хатніх умовах, то абавязкова трэба прытрымлівацца рэгламенту часу вытрымкі фарбы на валасах. Калі напісана масу трымаць на валасах  15 хвілін, то так і павіны рабіць – не больш, не менш. Калі трэба замаляваць толькі карані валасоў, то фарбу трэба размяркоўваць толькі на карані, нават калі яна і засталася, то ні ў якім выпадку не трэба размяркоўваць па ўсіх валасах.
Вельмі чакаем наступных майстар-класаў ад прафесіянала ў сваёй справе – Лізаветы Пералайка”.

Майстар-клас доўжыўся больш за дзве гадзіны, прысутныя не хацелі адпускаць Лізавету і задавалі пытанні. Візажыстка кожнаму ўдзяліла час і адказала на пытанні, якія іх цікавілі.

Ліза Пералайка

– Вельмі актыўная, пазітыўная і разнастайная аўдыторыя, – кажа Лізавета. – Мне вельмі спадабалася разам з імі працаваць і пытанні яны задавалі патрэбныя і па сутнасці. Сустрэча са студэнткамі УЗВ прынесла мне моцны зарад энергіі”.

 

 

 

 

Яшчэ запісы