Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Планаваць дабрачынныя акцыі на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, будуць студэнты УЗВ, якія завітаюць 26 лістапада ў “Школу добрых справаў”.

Школа ўжо даўно стала важным элементам працы “Універсітэту Залатога Веку”.

Менавіта на сустрэчах Школы нарадзіліся такія добра вядомыя акцыі УЗВ, як дапамога людзям, якія жывуць у Мураванскім псіха-неўралагічным дыспансэры, дапамога Гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу, “Адданаму сэрцу” (арганізацыя, якая дапамагае бяздомным жывёлам), збор кніг для бібліятэк і шмат яшчэ якіх добрых справаў.

Адна з самых першых добрых справаў УЗВ – пасадка алеі ў гарадзенскім заапарку. Алея ўжо вырасла вышэй за плот!

Як і ў папярэднія гады, у час сёлетняй Школы студэнты УЗВ будуць прапаноўваць ідэі добрых справаў, у якіх яны гатовыя ўдзельнічаць, ствараць працоўныя групы, якія затым зоймуцца больш дэталёвым планаваннем дабрачынных акцый.

Заняткі Школы пачнуцца ў 12:00 па вул. Будзёнага, 48а-100.

Прыходзьце, калі ласка, са сваімі ідэямі і ініцыятывамі!

Школа працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы