Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ужо другая па ліку добрая справа пасля Вольнага кірмашу адбылася ва УЗВ-12, сіламі нераўнадушных студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”.

Слухачы праграмы сабралі адзенне ў добрым стане і 25 лістапада перадалі манахіням жаночага манастыра ордэна Святой Брыгіды.

Законныя Сёстры прымаюць рэчы, якія ім прыносяць жыхары горада і перадаюць людзям, якія маюць у іх патрэбу.

– Гэта ў асноўным бяздомныя, – кажа сястра Кацярына. – І людз, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі.

Добрыя справы студэнтаў УЗВ на гэтым не сканчаюцца, а толькі пачынаюцца, ужо 26 лістапада пройдзе агульная лекцыя, прысвечаная планаванню дабрачынных акцый на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Пачатак а 12 гадзіне па вул. Будзёнага, 48а-100.

Прыходзьце, калі ласка, са сваімі ідэямі і ініцыятывамі!

Яшчэ запісы