Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Агульная лекцыя прысвечаная валанцёрству, добрым справам адбылася 26 лістапада ва “Універсітэце Залатога Веку”.

У пачатку выступу старшыня Рады Ларыса Кіркевіч расказала прысутным пра гісторыю стварэння добрых справаў.

Затым звярнула ўвагу на некаторыя справы, якія традыцыйна праводзіліся студэнтамі УЗВ на карысць горада, сярод іх – апякунства над Мураванскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам, Вольныя кірмашы, міжпакаленчыя Жывыя Бібліятэкі, прыбіранне старых могілак.

Пасля у інтэрактыўная форме кожны жадаючы мог прапанаваць свае ідэі добрых спраў, якія будуць праведзены да канца навучальнага года.

Так, напрыклад, Наталля Яскелевіч прапанавала стварыць сувенірны фонд УЗВ.

Валерый Дзенісевіч – ініцыіраваў прыбіранне ракі Гараднічанкі.

Таксама былі прапанаваны і іншыя добрыя справы, якія не праводзіліся раней ва УЗВ, іх агучыў заснавальнік праграмы Вітаўт Руднік.

На заканчэнне сустрэчы ініцыятарам добрых справаў пажадалі поспехаў і натхнення ў рэалізацыі важнай і карыснай працы.

Падрабязней пра інфармацыю аб добрых справах, якія будуць праводзіцца ва УЗВ сачыце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Больш фота з мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

Сёлета ўжо ў гэтым навучальным годзе студэнтамі УЗВ былі зроблены дзве добрыя справы:

Студэнты УЗВ здзейснілі добрую справу

Прайшоў восеньскі Вольны кірмаш

Школа добрых справаў працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы