
Ужо ў гэту пятніцу 4 снежня пройдзе майстар-клас ад цырульніка-стылісткі, візажысткі Лізаветы Пералайка.
“Наша сустрэча дапаможа разабрацца Вам у касметыцы і асновах макіяжу, – кажа Лізавета. – Вы адчуеце ўпэўненасць у сабе і зможаце выразіць сваю індывідуальнасць”.
На майстар-клас запрашаюцца студэнткі клубу “Стыльная Я”, а таксама ўсе жадаючыя. З сабой можна прыносіць свае касметычкі і сродкі за даглядам твару, якімі вы карыстаецеся.
Кошт майстар-класа 2 рублі.
Прыходзьце а 15 гадзіне ў 86 аўдыторыю.