
Якім чынам рабіць прыгожы макіяж, як правільна даглядаць за скурай твару, што неабходна мець у касметычцы кожнай жанчыне – пра гэтыя і іншыя сакрэты паведаміла і паказала на практыцы візажыстка і стылістка Лізавета Пералайка.
“Вобраз кожнай жанчыны павінен быць прыгожы і запамінальны, – сказала ў пачатку свайго выступу Лізавета. – Для гэтага трэба правільна даглядаць скуру – увільгатняць і абараняць яе.
Трэба заўсёды карыстацца дняўным і начным увільгатняльным крэмам, – акцэнтавала ўвагу візажыстка. Пасля крэму на твары трэба каб быў танальны крэм”.
Затым Ліза паказала, якімі “прыладамі” яго можна накладваць на твар.
Танальны крэм трэба зафіксаваць сухім прадуктам – пудрай, а вочы трэба маляваць ценямі для вачэй, пра якім візажыстка расказала падрабязна.
Лізавета не толькі расказвала на прыкладзе сваёй касметыкі як правільна ёю карыстацца, але і на асабістай касметыцы студэнтак, якую яны прынеслі з сабой на сустрэчу.
Падчас практычнай частцы былі выбраны мадэлі на якіх Лізавета дэманстравала правільнае нанясенне ценяў на вочы, падводкі, румянаў і інш.
Уражанні мадэляў ад майстар-класу Лізы.
Наступны майстар-класы Лізаветы Пералайка пройдзе 18 снежня а 15 гадзіне і будзе прысвечаны навагодняму вобразу.
На які трэба прынесці касметыку, адзенне, упрыгожванне – з дапамогай якога вы плануеце ствараць свой вобраз на свята, а Ліза, падчас майстар-класу, будзе экспертам і дапамогай вам у гэтым.
Больш фота з майстар-класа глядзіце па спасылцы.
Таксама чытайце:
І на сёмым дзясятку можна эксперыментаваць са сваім выглядам!