Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Такой тэме 10 снежня будзе прысвечана апошняя ў гэтым семестры агульная лекцыя псіхолага, выкладчыка курсу “Псіхалогія для жыцця” Паўла Джулая.

“Размова будзе накіравана на пашырэнне разумення стрэсу, яго праяў, наступстваў, мер прафілактыкі, а таксама спосабаў дапамогі і самадапамогі”, – кажа Павел.

Слухачы даведаюцца:
– Якія нармальныя рэакцыі псіхікі могуць быць у сітуацыі нявызначанасці і стрэсу, якія рэакцыі патрабуюць падвышанай увагі і дапамогі?
– Якія асаблівасці ўзаемадзеяння з навакольнымі ў сітуацыі працяглага стрэсу?
– Якія існуюць спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі?

Спікер лекцыі Павел Джулай.

З 2011 па студзень 2019 з’яўляўся галоўным медыцынскім псіхолагам па Гродзенскай вобласці. З 2018 года выкладае на факультэце псіхалогіі ГрДу ім. Я. Купалы. Выкладчык курса “Псіхалогія для жыцця” ва УЗВ. З 2009 года і да цяперашняга часу працуе ў Гарадской бальніцы №3 г. Гродна (аддзяленне неўрозаў і памежных станаў).

Лекцыя пройдзе па адрасе вул. Будзённага 48а, аўдыторыя 100 у 14 гадзін.

На лекцыі можна будзе падпісаць акты за навучанне ў першым семестры і дадатковыя пагадненні на навучанне ў другім семестры.

Таксама ўсе, хто хоча паўдзельнічаць у добрай справе  – збор сувеніраў для дзіцячага хоспісу, прыносьце, калі ласка, рэчы/сувеніры, якія хочаце ахвяраваць на карысць хворым дзеткам.

Яшчэ запісы